Школа Васіля Быкава стане школай-садам

Кубліцкая сярэдняя школа на Віцебшчыне, дзе калісьці вучыўся Васіль Быкаў, пераўтвораная ў школу-сад.
Як піша "Народная газета", тут правялі рэканструкцыю: дабудавалі крыло для дашкольнікаў, стварылі пакой для гульні, адрамантавалі сталовую, набылі новае абсталяваннею Цяпер у школу-сад будуць хадзіць 11 дзетак. Былы садок перадалі мясцовай гаспадарцы, бо ён занадта вялікі для такой малой колькасці дашкалят.