Шэрыл Коўл рыхтуе альбом

Вакалістка Girls Aloud Шэрыл Коўл (Cheryl Cole) рыхтуе да выхаду другі сольны альбом.  Новая кружэлка спявачкі, якая атрымала назва «Messy Little Raindrops», будзе выдадзена першага лістапада гэтага года. «Messy Little Raindrops» стваральнікі характарызуюць як мікс танцавальнай і поп-музыкі.

Працаваць над альбомам спявачцы дапамагалі Раян Тэдэр з One Republic, рытм-н-блюзавы выканаўца і аўтар песень Ne-Yo, прадзюсары will.i.am (Black Eyed Peas) і Starsmith.

Нагадаем, што дэбютны альбом Шэрыл Коўл «3 Words» быў выдадзены ў 2009-м годзе і ўзначаліў брытанскі хіт-парад, ён стаў тройчы плацінавым у Брытаніі і двойчы плацінавым у Ірландыі.

Нягледзячы на паспяховы сольны старт, Шэрыл аспрэчвае чуткі пра сыход з Girls Aloud, сцвярджаючы, што збіраецца працягваць супрацоўніцтва з гуртом, у якім пачалася яе музычная кар'ера.

Фота: themusicmag.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі