“Шахцёр” мінімальна перамог гродзенскі “Нёман” (відэа)

Матч прайшоў 11 ліпеня ў Салігорску ў рамках 17-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.

Напярэдадні выступаў у Лізе Еўропы супернікі былі настроеныя рашуча: “Шахцёр” спрабуе замацавацца на трэцім месцы чэмпіянату краіны, а “Нёман” хоча гуляць у еўракубках налета. Таму гульня атрымалася напружанай. На 48-й хвіліне прадстаўнік гарнякоў Арцём Старгародскі рэалізаваў пенальці, якое і стала пераможным для “Шахцёра”. Вынік матчу — 1:0.

Нагадаем, што 17-ты тур чэмпіянату краіны расцягнуўся на 4 дні. 10 ліпеня БАТЭ згуляў у нічыю з “Тарпеда-БелАЗ” — 1:1, 11 ліпеня адбылася сустрэча “Шахцёр” — “Нёман”, 12 ліпеня згуляюць “Белшына” з мінскім “Дынама” і “Мінск” з “Дняпром”, а 13 ліпеня тур скончыцца матчамі “Дынама” (Брэст) — “Слуцк” і “Гомель” — “Нафтан”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі