Сейм Польшчы прагаласаваў за самароспуск

Учора ўвечары дэпутаты польскага Сейма прагаласавалі за самароспуск і прызначэнне новых выбараў. За прапанову правесці датэрміновыя выбары ў парламент выказаліся больш за дзве трэці дэпутатаў. Галасаванне павінна адбыцца не пазней за 21 кастрычніка 2007 года, гэта значыць на працягу 45 дзён з моманту прыняцця адпаведнага рашэння. Выбары ў Cейм Польшчы пройдуць на два гады раней, чым планавалася.

Нагадаем, палітычны крызіс быў справакаваны выхадам з урадавай кааліцыі партыі "Самаабарона". Гэта адбылося пасля таго, як у ліпені польскі прэзідэнт Лех Качыньскі падпісаў указ аб звальненні віцэ-прэм'ера ўрада і міністра сельскай гаспадаркі Анджэя Лепера ў сувязі з падазрэннямі ў карупцыі.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі