Sex Pistols выступяць на сербскім Exit Festival

Ветэраны панк-року Sex Pistols, якія вярнуліся на сцэну летась, упершыню выступяць ва Усходняй Еўропе. Як стала вядома, «пісталеты» стануць хэдлайнерамі сербскага фэсту Exit, які пройдзе з 10 па 13 ліпеня ў горадзе Нові-Сад. Мінулай восенню музыкі збіраліся выступіць у Маскве, аднак гэтага так і не адбылося.
Легендарныя брытанскія панк-рокеры сталі першымі хэдлайнерамі, абвешчанымі арганізатарамі Exit Festival. Іх выступ адбудзецца ў заключны дзень мерапрыемства.

Імёны іншых удзельнікаў фэсту стануць вядомыя пазней. Традыцыйна на сцэну Exit Festival выходзяць самыя цікавыя і папулярныя гурты і выканаўцы з усяго свету. З часу заснавання ў 2000 годзе ў Exit прымалі ўдзел Білі Ідал (Billy Idol), Beastie Boys, Franz Ferdinand, Fatboy Slim, Morrissey, Groove Armada, Massive Attack, Snoop Dogg, The Prodigy, Scissor Sisters, Underworld, White Stripes і іншыя. Квіткі на Exit festival 2008 ужо трапілі ў продаж.

Па выніках мінулага года Exit быў прызнаны найлепшым еўрапейскім фэстам і адзначаны адпаведнай прэміяй UK Festival Awards.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі