Sex Pistols падалі ў суд на марозіва

Легендарныя панкі Sex Pistols падалі ў суд на брытанскую харчовую кампанію, якая выкарыстала вокладку іх сінгла “God Save The Queen” у афармленні новага сорту марозіва і прыдумала да яго ідыётскі слоган “God Save The Cream”. Sex Pistols, нягледзячы на свой панкаўскі статус, не вытрымалі падобнага здзеку і падключылі да справы адвакатаў. Музыкі настойваюць на тым, што прадстаўнікі харчовай кампаніі не звярталіся да іх з просьбай аб выкарыстанні іх “гандлёвай маркі”, што з’яўляецца парушэннем аўтарскіх правоў.

Фота: www.sexpistolsofficial.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі