Севярынец у Івацэвічах

Вядомы беларускі палітык Павел Севярынец, якога сёння раніцай у Баранавічах павінны былі выпусціць на волю, знаходзіцца ў Івацэвічах. Туды яго вывезлі міліцыянты і адпусцілі. Сябры Паўла, якія сабраліся каля будынка баранавіцкага РАУС, каб сустрэць палітыка, цяпер накіроўваюцца ў Івацэвічы.

Як паведаміў Аляксей Шэін, Севярынец сам патэлефанаваў з івацэвіцкай пошты, паколькі ў ягоным тэлефоне села батарэя.