Sepultura выступіла на Кубе

Бразільскія трэшэры Sepultura сталі другім пасля Audioslave заходнім рок-гуртом, які запрасілі выступіць на камуністычнай Кубе. Канцэрт рокераў адбыўся 19 ліпеня ў Гаване, на пляцоўцы пад назвай «Антыімперыялістычная трыбуна», дзе звычайна праводзяцца мітынгі і выступы палітыкаў.

Паслухаць заезджых зорак прыйшло больш за 60 тысяч кубінцаў.

На прэс-канферэнцыі, якая адбылася перад канцэртам, музыкі сказалі, што для іх «вялікі гонар выступіць на Кубе, асабліва, на такой гістарычнай пляцоўцы».

Нагадаем, што выступ Audioslave на тым жа месцы ў траўні 2005-га прыцягнуў увагу 50 тысяч гледачоў.

Трэба адзначыць, што зараз Sepultura працуе над сваім чарговым студыйным альбомам. Як і яго папярэднік «Dante XXI» (2006), новая кружэлка будзе глыбока канцэптуальнай.

Калі папярэдні лонгплэй рокераў быў прысвечаны тварэнню Дантэ Алігьеры «Боская камедыя», то натхненнем для новага альбома стала кніга Энтані Берджэса «Завадны апельсін».

Рэліз дыску чакаецца ў кастрычніку гэтага года, але яго назва яшчэ невядомая.

Фота: www.thegauntlet.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі