Scorpions падвергліся цэнзуры ў Брытаніі
Германскія рокеры-ветэраны Scorpions сталі «нелегаламі» у
Вялікабрытаніі. Дакладней, не сам гурт, а іх альбом 1976-га года
«Virgin Killer». На мінулым тыдні мясцовыя інтэрнэт-правайдэры змушаныя былі заблакаваць доступ да старонкі гэтага альбома на сеткавым рэсурсе Wikipedia, паколькі размешчаная на сайце вокладка плыты была аднесеная да катэгорыі «дзіцячая парнаграфія».
Нагадаем, што на канверце кружэлкі намаляваная аголеная юная дзяўчына ў вельмі адкрытай позе.
Забарону выпісала брытанская служба па наглядзе за інтэрнэтам Internet Watch Foundation пасля кансультацыі са Скотланд-Ярдам. Аб сумніўным змесце старонкі службоўцы дазналіся па навядзенні аднаго з карыстальнікаў сеткавай энцыклапедыі.
Тым не менш, ужо праз тыдзень гэтая забарона была знята пад ціскам абуранай грамадскасці, якая палічыла такі крок замахам на закон аб свабодзе доступу да інфармацыі.
«Дзіўна забараняць цэлы інфармацыйны партал з-за ілюстрацыі, растыражаванай у часопісах, і кнігах, і якая вольна распаўсюджваецца ў музычных крамах, - упэўненыя прадстаўнікі Wikipedia. – Дагэтуль нікому не прыходзіла ў галаву лічыць вокладку кружэлкі «Virgin Killer» парнаграфічнай!».
«Мэта Internet Watch Foundation – мінімізаваць з'яўленне ў Сетцы кантэнту сумніўнага ўтрымання, - кажуць прадстаўнікі службы па наглядзе. – Магчыма, нашыя дзеянні ў дачыненні да Scorpions былі некалькі паспешнымі – у супрацьлегласць задуманаму, мы толькі прыцягнулі дадатковую ўвагу да іх альбому. Мы шкадуем, калі нашы дзеянні прынеслі якую-небудзь шкоду Wikipedia або яе карыстальнікам».
Нагадаем, што ў апошні час брытанскія ўлады рэзка актывізавалі змаганне з распаўсюджваннем дзіцячай парнаграфіі ў інтэрнэце.
Фота: www.m-music.ru