Scissor Sisters прапануюць "начную працу"

Амерыканцы Scissor Sisters рыхтуюць да выпуску новы, трэці па ліку студыйны альбом, які атрымаў назву “Night Work”. Рэліз кружэлкі запланаваны на 28 чэрвеня. Перад гэтым – 20 чэрвеня – выйдзе першы сінгл “Fire With Fire”.

На дыск увойдуць 12 трэкаў. Прадзюсаваннем альбома займаўся Сцюарт Прайс, вядомы па супрацоўніцтве з Мадоннай. Адна з песень – “Invisible Light” - ужо прадстаўлена для азнаямлення на сайце Scissor Sisters.

Варта адзначыць, што на вокладцы “Night Work” намаляваны абцягнуты лайкрай азадак. Вакаліст гурта Джэйк Шырз адкаментаваў гэта тым, што “падчас працы дыскам, музыкі вярнуліся да сваіх каранёў. “Night Work” - гэта квінтэсенцыя Scissor Sisters”.

Нагадаем, што “Night Work” стане паслядоўнікам дыска “Ta-Dah”, выдадзенага ў 2006-м годзе накладам больш за 3 мільёны асобнікаў па ўсім свеце.

Трэк-ліст “Night Work”:

1. Night Work
2. Whole New Way
3. Fire With Fire
4. Any Which Way
5. Harder You Get
6. Running Out
7. Something Like This
8. Skin This Cat
9. Skin Tight
10. Sex and Violence
11. Night Life
12. Invisible Light.

Фота: sodahead.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі