Сайт Мілінкевіча атакавалі хакеры?

Сёння раніцай перастаў працаваць сайт былога кандыдата ў прэзідэнты, лідэра “Руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча.
У офісе палітыка распавялі, што ў гэты момант высвятляюцца прычыны збою, аднак не выключана, што гэта чарговая атака хакераў.

“Мы пакуль не ведаем, з чым гэта звязана. Цяпер высвятляем, ці гэта тэхнічныя прычына, ці вонкавыя. Мы чакаем эксперта, які ацэніць сітуацыю”.