Састарэлыя Бівіс і Батхед вернуцца на экраны

Анімацыйныя героі дзевяностых Бівіс і Батхед могуць вярнуцца на экраны значна састарэлымі. Пра гэта паведаміў стваральнік анімацыйнага серыяла Майк Джадж.
Рэжысёр пакуль яшчэ не вырашыў, у якім веку Бівіс і Батхед паўстануць перад гледачамі зноў.

Цалкам магчыма, што яны будуць 60-гадовымі: двума бруднымі старымі, якія сядзяць на кушэтцы. Верагодна, што Батхед быў менеджэрам сярэдняга звяна, а Бівіс займаўся ландшафтным дызайнам. Але, можа, усё будзе і не так, адзначае Lenta.ru.

Нагадаем, што галоўныя персанажы серыяла — падлеткі Бівіс і Батхед жывуць у выдуманым мястэчку Хайленд, штат Тэхас.

Іх адметнай асаблівасцю з'яўляецца ўменне ставіць у тупік навакольных сваімі паводзінамі і прымітыўным грубым гумарам, які цалкам ігнаруе традыцыйныя каштоўнасці.

Асноўнай часткай кожнага эпізоду з'яўляліся каментары Бівіса і Батхеда пры праглядзе музычных кліпаў па MTV.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі