Саша Барон Коэн рыхтуе сусветную правакацыю

Фінальная версія фільма "Бруна", галоўную ролю ў якім грае брытанскі комік Саша Барон Коэн, атрымала рэйтынг R.  Такім чынам, Амерыканская асацыяцыя кінавытворцаў, адказная за ўзроставыя абмежаванні, змяніла сваё першапачатковае рашэнне.

Нагадаем, што раней да фільма не дапускалі маладых людзей да 18 гадоў. Пасля перамантавання фільму далі рэйтынг R. На сеансы такіх фільмаў падлеткі дапускаюцца ў суправаджэнні дарослых.

Фільм "Бруна" выходзіць у міжнародны пракат 10 ліпеня 2009 гада.


lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі