Саміт Усходняга партнёрства ў Рызе

І чаму важна, хто туды паедзе ад нашай краіны.

Пра гэта ў пятніцу заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Аляксандр Лукашэвіч.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі кажа, што арганізатары ўвогуле пакуль не рассылалі такія запрашэнні.

Дзяржава сама будзе вызначаць узровень свайго прадстаўніцтва.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў міністр замежных спраў Уладзімір Макей пасля сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам.

Але ці будзе ў гэта запрашэнне ўпісанае прозвішча Лукашэнкі, залежыць ад таго, як на практыцы Мінск будзе дэманстраваць жаданне на збліжэнне з ЕС.