Салёны агурок папулярнейшы за гурт Nickelback

Канадскі гурт Nickelback саступіў у папулярнасці салёнаму агурку. Так вырашылі карыстальнікі сацыяльнай сеткі Facebook. У сетцы быў створаны артыкул пад назвай "Ці можа салёны агурок сабраць больш прыхільнікаў, чым Nickelback?" і за два тыдні да яе далучылася большая колькасць карыстальнікаў, чым налічвае афіцыйная фанацкая супольнасць Nickelback - адзін мільён 418 тысяч чалавек. Цікава, што група прыхільнікаў салёнага агурка працягвае расці.

Гэта не першае антыдасягненне Nickelback. Напрыклад, у канцы 2009 году па меркаванні чытачоў брытанскага музычнага часопіса The Word гэты калектыў заняў першае месца ў рэйтынгу горшых гуртоў свету.

Тым часам у Facebook набіраюць абароты такія кампаніі, як "Ці можа яйка сабраць больш прыхільнікаў, чым Кэці Прайс?" і "Ці можа сасіска ў цесце сабраць больш прыхільнікаў, чым Шерыл Коўл?"

Паводле: Lenta.ru
Фота: virginmedia.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі