Рыяна згуляе ў "Рускую рулетку"

Поп-спявачка Рыяна гатовая прадставіць свету свой новы альбом. Чацвёртая ў дыскаграфіі спявачкі студыйная кружэлка пад назвай “Rated R”, з’явіцца ў продажы 23-га лістапада.

У якасці першага сінгла спявачка абрала песню “Russian Roulette”, напісаную ў сааўтарстве з рытм-эн-блюзавым выканаўцам Ne-Yo . 20-га кастрычніка песня была прэзентаваная на афіцыйнай старонцы Рыяны ў Інтэрнэце.

Трэк-ліст альбома пакуль не паведамляецца. Вядома, што ў працы над плытай прынялі ўдзел Джасцін Цімберлэйк , Фарэл Уільямс, Раян Тэдэр, Трыкі Сцюарт і The-Dream. “Rated R” стане паслядоўнікам мульціплацінавага лонгплэя Рыяны “Good Girl Gone Bad”, выдадзенага ў 2007-м годзе.

Нагадаем, што хіт “Umbrella” з гэтага альбома прынёс спявачцы прэмію “Грэмі”.

Фота: gallery.ultimate-rihanna.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі