Рыдлі Скот здыме "наступны "Аватар"

Кампанія Fox набыла правы на сцэнар новага фільма "Іон", які па словах стваральнікаў, "стане наступным "Аватарам".  Пра гэта паведамляе рэсурс HeatVision. Сюжэт "Іона" будуецца вакол маладога зямляніна, які падарожнічае па іншых сусветах у пошуках рэінкарнацыі сваёй каханай. Галоўную ролю ў новай карціне выканае зорка "Кідку кобры" і "Кроку наперад" Чэнінг Татум. Прадзюсерамі выступяць Рыдлі і Тоні Скот.

Характэрна, што сцэнар, напісаны Ўілам Данам, хадзіў па руках прадзюсераў яшчэ ў 2009 годзе, аднак тады ніхто не выказаў зацікаўленасці ў яго экранізацыі. Пасля выхаду "Аватара" Джэймса Кэмерана буйныя студыі зацікавіліся праектам. Гісторыя пра жыхароў Пандоры, нагадаем, сабрала ў сусветным пракаце больш за 2,7 мільярда долараў.

Нагадаем, што нядаўна кампанія Warner Bros. набыла правы на экранізацыю рамана "Першы гулец, напагатове" (Ready Player One). Выдаўцы апісваюць раман як сумесь "Матрыцы", "Аватара" ды "Чарлі і шакаладная фабрыка".

Фота: extracine.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі