Rush падтрымаюць будаўніцтва музея правоў чалавека

Канадскія рокеры Rush зрабілі свой унёсак у збор сродкаў на будаўніцтва Канадскага музея правоў чалавека. Музыкі ахвяравалі для гэтага 100 000 долараў, якія зарабілі ад продажу квіткоў на свой канцэрт у Вініпеге, дзе і будзе пабудаваны музей.

Акрамя таго, Джэдзі Лі, Алекс Лайфсан і Нэйл Перт абвясцілі, што гэта быў толькі іх першы ўнёсак: усе грошы, заробленыя на наступных канцэртах гастрольнага тура Rush «Snakes & Arrows», таксама будуць пералічаныя музею.

У пісьмовай заяве гурта гаворыцца, што для музыкаў «вялікі гонар датыкнуцца да стварэння Канадскага музея правоў чалавека ў Вініпеге. Канадцы з'яўляюцца нязменнымі прыхільнікамі дэмакратычных ідэалаў і правоў чалавека, а таму мы шчыра ўхваляем і падтрымліваем ідэю Ізі Аспера (дырэктара будучага музея). Мы спадзяемся, што жыхары розных куткоў нашай краіны далучацца і падтрымаюць гэтую справу».

Агулам для будаўніцтва Канадскага музея правоў чалавека неабходна сабраць 265 мільёнаў долараў.

Музей будзе прысвечаны вывучэнню правоў чалавека і асветніцкай дзейнасці ў гэтай галіне.

Фота: classicrock.about.com