"Нездарма я з зямлі беларускай": стихи Ларисы Гениюш

Паэтка Ларыса Геніюш / архіў сям'і
Паэтка Ларыса Геніюш / архіў сям'і

Лариса Гениюш (1910-1983) — белорусская поэтесса, уроженка Западной Беларуси, в правительстве БНР в эмиграции занимала пост генерального секретаря. Ещё до того, как ее родные места попали в СССР, Гениюш выехала за границу. Тем не менее, после войны Чехия выдала ее в СССР, где Гениюш судили по обвинению в "измене родины". Ей присудили 25 лет лагерей, из которых она отбыла восемь лет.

Печататься Гениюш начала еще в 1939 году в белорусской эмиграционной периодике, а в 1942 году в Праге был напечатан первый сборник ее стихов – "Ад родных ніў". После лагерей ее произведения долгое время были запрещены, пока при содействии Максима Танка не был напечатан ее сборник "Невадам з Нёмана". Посмертно была издана книга ее воспоминаний "Споведзь" (1990).

Еврорадио публикует несколько произведений Ларисы Гениюш.

***

Не згінай мяне, я не сагнуся,
Не баюся ні страхаў, ні зла.
Нездарма я з зямлі беларускай
Непахіснай сасною ўзрасла.
Напрасткі йду няходжанай сцежкаю,
Мудрасць продкаў у гарачай крыві,
Ні прад кім не схіляю паспешна
Крыху гордай сваёй галавы.
Абмінаю ўсю набрыдзь, што вокал,
Чалавечы мой блытае лёс.
Гляджу ўдаль, не маргнуўшы нат вокам.
Розум цемру праніжа наскрозь!

 

"Наша мова"

Мова родная, мова дзядоў!
Іншай мовы мы сэрцам ня чуем.
Мілагучнасьцю любых нам слоў.
Быццам музыкай душу чаруем.

Мы за вокнамі дзень залаты,
Нашых рэкаў пявучыя хвалі,
Роднай хаты сьвятыя куты
Ў гэтай мове раз першы назвалі.

Наша мова – спатканне,
З казкай, ў цудным дзецкім сьне.
Наша мова – каханне, што прыходзіць да мяне.

Любай песьняй старою гучыш,
З-над калыскі, за гадоў тых дзяціных;
Салаўіным разьлівам ўначы,
Звонам хваляў прыткой ручаіны.

З-пад вясковых прыветлівых стрэх
Мілагучна зьвініш ад сьвітання;
Бы дзявочы, рассыпчысты сьмех,
Быццам першае ў сэрцы каханне!

Наша мова – спатканне,
З казкай, ў цудным дзецкім сьне,
Наша мова – каханне, што прыходзіць да мяне.

Сьвяты прадзедаў ты нам адказ,
Якім слаўна ў харомах гудзела!
Ты як неба, як сонца для нас –
Быццам наквеццю сад заінелы.

Мова родная, мова дзядоў!
Іншай мовы мы сэрцам ня чуем.
Мілагучнасьцю любых нам слоў,
Быццам музыкай душу чаруем.

 

"Явар з ветрам хіліўся"

Явар з ветрам хіліўся
буйным чубам далоў,
у свеце сын загубіўся,
зараз едзе дамоў.

Ён ляціць да старонкі,
як вясной жураўлі,
без дзяцей і без жонкі,
верны толькі зямлі.

А бацькі перад хатай,
як сям’я галубкоў.
– Адкажы, мілы тата,
дзе ты маму знайшоў.

Вось такую, што прала
лён на верацяне,
што ў бядзе пацяшала
і цябе і мяне.

Што зямлю засявала,
калі ты ваяваў,
і дабру навучала,
калі я падрастаў.

Словы мамы, як з мёду,
вочы – сонечны свет,
колькі любасці шчодрай,
мудрых лекаў ад бед.

Многа даляў праехаў,
многа сцежак прайшоў,
як матуля, дзяўчыны
анідзе не знайшоў.

– Выбраў я маладую
праз дзве хаты з сяла.
Гэткіх здатных гадуе
толькі наша зямля.

 

***

Светлай руні дзіця, сябра вольных вятроў,
што звон сэрца разгойдалі песняй,
быцам птах, ў сценах вогкіх муроў
б’юся ў клетцы скрываўленай, цеснай.

Краскі скромным паглядам глядзяць з гладыша,
лісце з ласкай нясмела трапеча.
А на бруку чужым ў ноч крывавіць душа,
заглядзеўшыся нема у вечнасць.

I здаецца часом хвіляй дзіўнай тугі,
што няма ні граніц, ні аковаў,
што свой ясны хрыбет і свае берагі
Нёман з небам злучыў васільковым.

Што няма ланцугоў на народных руках,
што няма ўжо ні здзеку, ні кратаў,
і ў начной цішыні не спыняецца страх
на парозе сялянскае хаты.

 

"Не прашу!"

Не прашу я ў вас дапамогі,
слабым дапамогі ня даць...
Сама я гора за рогі
парою умею браць!

Натура ў мяне такая –
другіх засланяць сабой.
З чала майго пот сьцякае.
Ня ваш, але мой гэта бой!

Мацьней заціскаю зубы,
ня звучана адступаць.
Хто Край свой бязьмерна любіць,
той мусіць перамагаць!

Зьвіняць кайданы на запясьцях,
пакутны праходжу шлях,
змагацца за волю – шчасьце,
змагацца за праўду – ня страх!

Мае сьляды – на паперы,
а вашы сьляды – на вадзе,
прамове таннай ня вераць,
як нехта на сьмерць ідзе...

Як збураць падмурак, аснову,
рухне храм, што стрываў мячы.
Калі забяруць нашу мову,
стануць прусамі крывічы...

Калі стане злога замнога,
адчай пракрадзецца ў душу,
я папрашу дапамогі.
Пакуль я яе не прашу...

Не прашу я ў вас дапамогі,
шмат хто ў путах душой заглох.
У хвілю найбольшай трывогі
мая дапамога – Бог!

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Последние новости

Главное

Выбор редакции