Royal Blood знялі відэа на дэбютны сінгл (відэа)

Рокеры Royal Blood знялі кліп на свой самы першы сінгл, выпушчаны яшчэ ў 2013-м годзе — "Out Of The Black". Песня падтрыманая крывавым крымінальным ролікам аўтарства Крысці Каракаса і аніматара Дэвіда Уілсана, вядомага па працы з Arctic Monkeys і іншымі музыкамі.


Вярнуцца да "Out Of The Black" Royal Blood прымусіў лэйбл Warner Music, з якім у гурта падпісаныя кантракты. Кампанія палічыла, што такім чынам папулярнасць каманды яшчэ павысіцца.


Нагадаем, кампазіцыя ўвайшла ў склад дэбютнага альбома гурта Royal Blood, выдадзенага ў жніўні 2014-га. Пласцінка адразу ўзначаліла брытанскі хіт-парад і была прызнаная самым паспяховым рок-дэбютам у Брытаніі за апошнія тры гады. Варта заўважыць, што на час выхаду лонгплэя дуэту з Брайтана ледзь споўніўся год. Пад канец 2014-га лонгплэй узначаліў рэйтынг лепшых альбомаў года, складзены чытачамі аўтарытэтнага музычнага выдання NME.


На дадзены момант Royal Blood прэтэндуюць на прэмію NME Awards-2015 у катэгорыях "Лепшы гурт" і "Галоўны прарыў года". Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў Лодане 18 лютага.

Паводле: music.com.ua

Фота: www.bbc.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі