Рос Халфінг падрыхтаваў фотаальбом Metallica

Легендарны фатограф Рос Халфінг падрыхтаваў калядны падарунак фанатам Metallica – выдатны фотаальбом эксклюзіўных фота “The Ultimate Metallica”. Халфін суправаджаў Metallica с 1985 года і дакументаваў ператварэнне маладога гаражнага гурта ў зорку сусветнага масштабу. За 25 гадоў ён сабраў тысячы фотаздымкаў удзельнікаў калектыву, зробленых падчас канцэртаў, за сцэнай і ў жыцці.

Прадмову да кнігі напісаў бубнач Ларс Ульрых, пасляслоўе – гітарыст Кірк Хэмет. Фотаздымкі ў альбоме суправаджаюцца каментарыямі музыкаў, іх калег і самога Халфіна. Каштуе 232-старонкавы альбом усяго 25 долараў.

Фота: www.theavantos.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі