Роні Вуд выдаў зорны альбом

Гітарыст The Rolling Stones Роні Вуд 27 верасня выдаў альбом "I Feel Like Playing".  Кружэлка стала сёмай сольнай студыйнай працай музыкі. Паводле NME, у працы над матэрыялам для "I Feel Like Playing" узяў ўдзел лідар і вакаліст гурта Pearl Jam Эдзі Вэдэр. Раней ужо паведамлялася, што падчас запісу альбома Вуд супрацоўнічаў з бас-гітарыстам Red Hot Chili Peppers Флі і былым гітарыстам Guns N'Roses Слэшам. Таксама музыку дапамагалі ўдзельнік ZZ Top Білі Гібанс і соўл-выканаўца Бобі Вомак.

Сам Роні Вуд лічыць, што "I Feel Like Playing" з'яўляецца яго наймацнейшай працай на сённяшні дзень. У якасці вокладкі альбома выкарыстаны фрагмент аднаго з малюнкаў самога музыкі.

Нагадаем, што свой папярэдні студыйны сольнік "Not for Beginners", Вуд выдаў у лістападзе 2001 года.

Апошнім на сённяшні дзень паўнавартасным альбомам The Rolling Stones з'яўляецца дыск "A Bigger Bang", які выйшаў у лістападзе 2001-га. Зараз "Ролінгі" знаходзяцца ў творчым адпачынку, але ходзяць чуткі, што яны рыхтуюцца да новага сусветнага тура, які стартуе ў 2011 годзе.

Фота: blogs.music.msn.ca

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі