Роні Вуд стаў модным дызайнерам

Гітарыст гурта Rolling Stones Роні Вуд дэбютаваў у ролі моднага дызайнера. 27-га кастрычніка рокер прадставіў сваю першую калекцыю адзення і аксесуараў для вядомай сеткі крам Liberty of London.

Над калекцыяй восень-зіма рокер працаваў сумесна з крэатрыўным дырэктарам брэнда Тамарай Сальман. Як нядаўна прызнаўся Роні Вуд, аднойчы ўвечары падчас шопінгу, ён сустрэў Тамару. Вынікам гэтай сустрэчы і стала гэтая калекцыя. “Я нават не меў уяўлення пра 50% рэчаў. Ішоў і думаў: вось будзе ў мяне тая канапа, тое крэсла. І нават не ўяўляў, што 50% усяго ужо гатова. А потым у галаве нешта пстрыкнула, і ўсё склалася ў адзінае цэлае”, — распавёў Вуд.

На шматлікіх сукенках і цішотках лініі Ronnie Wood for Liberty of London можна будзе ўбачыць карціны рокера — сюжэты яго прац на палатне былі перанесеныя на іншыя тканіны.

Калекцыя ўжо паступіла ў продаж. Кошты на адзенне ад Вуда пачынаюцца ад 140 фунтаў. За гэтыя грошы можна набыць топ з выразам лодачкай.

Фота: tv.akado.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі