Роні Вуд стаў халасцяком

Гітарыст Rolling Stones Роні Вуд (Ronnie Wood) стаў халасцяком пасля 24 гадоў, праведзеных у шлюбе з Джо Вуд (у дзявоцтве Керслэйк). Судовая пастанова аб разводзе была абвешчана 12-га лістапада ў Высокім судзе Лондана. Прычынай разводу стала даказаная шлюбная здрада 62-гадовага рокера.

Былая мадэль Джо Керслейк стала жонкай Роні Вуда ў 1985-м годзе. У шлюбе ў іх нарадзілася двое дзяцей – сын Тайран і дачка Лія. Пара разышлася год таму ў сувязі з новым раманам Вуда з 20-гадовай расіянкай Кацярынай Івановай. Падрабязнасці рамана рок-зоркі і афіцыянткі жвава абмяркоўваліся ў сусветных СМІ, аднак у судовых дакументах імя Івановай не фігуравала.

Ніхто з экс-пары не прысутнічаў у зале суда.

Фота: tv.akado.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі