The Rolling Stones рыюцца ў архівах

Ветэраны рок-н-ролу The Rolling Stones перавыдаюць свой канцэртны каталог. 9-га лістапада на паліцах музычных крамаў з’явяцца 5 рэмастэрынгаваных “жывых” альбомаў, запісаных паміж 1975 – 2002-м гадамі.

Кожны з альбомаў захавае свой арыгінальны дызайн і трэк-ліст.

Цяперашняе перавыданне стане часткай ператрусу архіваў The Rolling Stones, які робіць лэйбл Universal Music. Нагадаем, што ў ліпені бягучага года ўбачыў свет калекцыйны бокс-сэт “ролінгаў”, складзены з 13-ці альбомаў, пачынаючы з “Sticky Fingers” 1971-га года і заканчваючы апошнім “A Bigger Bang”. Кошт камплекта складае 150 долараў.

Фота: media.meta.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі