Рок-Каранацыя ў эфіры Еўрарадыё

Сёння, 4 сакавіка ў мінскім "Рэактары" адбудзецца цырымонія ўручэння "рок-карон" па выніках музычнага 2009 году 14-я па ліку "Рок-Каранацыя" прадставіць 14 намінацый, на галоўную з якіх — "Гурт году" — прэтэндуюць мінулагоднія "каралі" "Ляпис Трубецкой", гурты "Bez Bileta" i "The Toobes".

Падчас цырымоніі ўзнагароджання на сцэну выйдуць 11 гуртоў, сярод якіх "Князь Мышкин", "Жнюв", "Нака", "Open Space", Зміцер Вайцюшкевіч і іншыя.

Алег Хаменка — музыка і сябра "каранаванага" журы выступіць сёння яшчэ і ў якасці "каранаванага" вядучага. Нечаканы ад'езд у камандзіроўку ганаровага госця "Рок-Каранацыі" Алеся Мухіна вымусіў Алега пагадзіцца на прапанову арганізатараў імпрэзы:

Алег Хаменка: "Тое, што я вядучы на Рок-Каранацыі я даведаўся толькі сёння ноччу. Буду несці гледачам чыстае і светлае".

Чакайце пераможцаў "Рок-Каранацыі" разам з Еўрарадыё!

Жывыя ўключэнні:
20:15
21:15
21:45
22:15
22:45

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі