Роджэр Уотэрс ніколі не вернецца ў Pink Floyd

Лідэр брытанскага гурта Pink Floyd Дэвід Гілмар адмовіўся зноў узяць у свой калектыў Роджэра Уотэрса.
Паводле паведамлення амерыканскага часопіса Rolling Stones, 61-гадовы музыка заявіў, што не бачыць у гэтым ніякага сэнсу. Гілмар сказаў, што не бачыць сэнсу рабіць гэта. Дзеля грошай? Яны яму не патрэбныя. Маўляў, ён адмовіўся ад усіх шматмільённых прапановаў, бо для яго гэта будзе рэгрэс.

Нагадаю, што ў старым складзе Pink Floyd ужо адыгралі на "Live 8", і Гілмар лічыць, што “гэтага цалкам дастаткова. Больш жадання вяртацца назад няма. Гэта не прынясе ніякай радасці". Таксама Гілмар прызнаў, што ў яго з Уотэрсам старыя музычныя спрэчкі.

"Роджэр за апошні час не напісаў нічога прыстойнага, а таму і няма сэнсу аказваць яму такі гонар і браць яго назад у Pink Floyd?" - Дадаў лідар гурта.

Фота: www.prowokator.blogownik.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі