Робі Уільямс падзеліцца сваім закулісным жыццём

Робі Уільямс (Robbie Williams) рыхтуецца выпусціць аўтабіяграфію.  Кніга мемуараў «You Know Me», якую поп-спявак напісаў у сааўтарстве з пісьменнікам Крысам Хітам (Chris Heath), з'явіцца 20 верасня. У гэтай кнізе Робі адкрыта распавядае пра сваю дваццацігадовую кар'еру ў шоў-бізнесе, пачынаючы з таго моманту, як у шаснаццацігадовым узросце пачаў спяваць у бойз бэндзе Take That.

Аповед суправаджаецца падборкай з 250 фатаграфій, многія з якіх раней нідзе не публікаваліся. Па словах самога Ўільямса, «You Know Me» - гэта «хроніка дваццаці гадоў прыгодаў, рознага кшталту празмернасцяў, буянства і выкрыццяў». А таксама трыумфу, няўдач і няўпэўненасці. «Калі я спрабаваў узгадаць некаторыя падзеі, у мяне было ўражанне, што гэта здарылася з кімсьці іншым, - прызнаецца Робі. – Але гэта ўсё ж здарылася, і доказ таму – я сам».

«You Know Me» стане своеасаблівым дадаткам да складанкі лепшых хітоў Робі Ўільямса «In And Out Of Consciousness – The Greatest Hits 1990 – 2010», рэліз якой запланаваны на кастрычнік. У трэк-ліст альбома ўвайшло 39 песень, якія ахопліваюць усю кар'еру музыкі.

Фота: virginmedia.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі