Робі Ўільямс не патрапіў на вяршыню брытанскага чарту

Новы сінгл брытанскага поп-спевака Робі Ўільямса "Bodies", які ўбачыў свет 12-га кастрычніка і стаў першым рэлізам выканаўцы за апошнія 2 гады, не змог патрапіць на вяршыню нацыянальнага чарту. Як паведамляе NME са спасылкай на дадзеныя кампании - складальніка чарта The Official UK Charts Company, кампазіцыя былога ўдзельніка Take That апынулася толькі на другім месцы топ-ліста.

Цікава, што апярэдзіла спевака Аляксандра Берк — выканаўца, якая стала вядомай дзякуючы рэаліці-шоў "The X Factor"(а ля “Фабрыка зорак”). Яе песня "Bad Boys" карыстаецца неверагоднай папулярнасцю ў слухачоў і стала, нават, самым прадаваемым сінглам года.

Тым не менш, спецыялісты лічаць, што рана ці позна, але новая праца Робі Ўільямса ўсё роўна апынецца на вяршыні брытанскага хіт-параду. Гэта павінна адбыцца пасля прэзентацыі яго новага студыйнага альбома "Reality Killed the Video Star", якая запланавана на 9-га лістапада.

Фота: www.shoq.ru  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі