Робі Ўільямс ізноў ставіць рэкорды

Выступ Робі Ўільямса, які адбыўся 20-га кастрычніка ў межах акцыі BBC Electric Proms, атрымае сертыфікат Кнігі рэкордаў Гінэса.  Шоў аказалася рэкордным па ахопу глядацкай аўдыторыі – дзякуючы спадарожнікавай сувязі яно транслявалася адначасова на экранах 250-ці кінатэатраў у 23-х краінах свету. Дагэтуль такой маштабнай “сінхранізацыі” не меў ні адзін выступ у жывым эфіры.

Плануецца, што шоў Робі Ўільямса працягне сваё шэсце па свеце, толькі ўжо на відэа-носьбітах. Так, 6-га лістапада з перыпетыямі канцэрта Ўільямса змогуць пазнаёміцца наведвальнікі 18-ці кінатэатраў на тэрыторыі Аўстраліі, а 13-га лістапада яно будзе паказана на экранах 20-ці забаўляльных комплексаў у Паўднёвай Амерыцы.

Выступ Робі ў эфіры BBC Electric Proms стаў першым з'яўленнем выканаўцы на шырокай публіцы за мінулыя тры гады. Праграма шоў складалася з песень новага альбома, які неўзабаве з’явіцца ў продажы, і старых вядомых хітоў, выкананых пад акампанемент струннай і духавой секцыі.

Нагадаем, што новы альбом Робі “Reality Killed the Video Star”, восьмая сольная праца ў дыскаграфіі спевака, убачыць свет 9-га лістапада.

Фота: www.ixbt.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі