Роберт Земекіс пераздыме “Жоўтую субмарыну” у 3-D

Стваральнік “Форэста Гампа” і “Назад у будучыню” Роберт Земекіс збіраецца зняць рымейк знакамітага фільма “Жоўтая субмарына”, заснаванага на музыцы гурта The Beatles.  Зараз вядуцца перамовы пра права выкарыстання песень, якія гучаць у фільме. Сярод іх такія, як “All Together Now”, “All You Need Is Love”, “Lucy in the Sky with Diamonds” і “Sgt. Peppers Lonely Hearts Club Band” .

Новы фільм будзе зняты ў фармаце 3D з выкарыстаннем тэхналогіі захопу выявы, якая ўжывалася Земекісам у яго апошніх карцінах, такіх як “Беавульф”.

Мяркуецца, што прэм'ера фільма будзе прымеркаваная да Алімпіяды 2012 году ў Лондане.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі