Роберт Плант вырашыў сумясціць Led Zeppelin з трансам

Вакаліст легендарных Led Zeppelin Роберт Плант анансаваў дэталі свайго новага студыйнага альбома, запісанага з калегамі з гурта The Sensational Shape Shifters.

Пласцінка пад назвай "Lullaby and...The Ceaseless Roar" убачыць свет ужо 8 верасня. Спрадзюсіраваны альбом самім Плантам, ён будзе складацца з 9 аўтарскіх песень і 2-х кавераў.

Легендарны вакаліст характарызуе новую працу як "натхняльны магутны запіс з афрыканскімі элементамі, дзе транс сустракаецца з Led Zeppelin".

Першы сінгл з будучай кружэлкі з'явіцца ўжо летам гэтага года, ім стане песня пад назвай "Rainbow". Альбом "Lullaby and... The Ceaseless Roar" стане першай працай Планта з моманту выхаду ў 2010-м альбома "Band Of Joy". У падтрымку дыска плануецца турнэ па Вялікабрытаніі.

Фота: houserock.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі