Роберт Пэцінсан хоча стаць музыкам

Зорка вампірскай сагі "Змрок" Роберт Пэцінсан хоча быць музыкам. Папулярны акцёр плануе прадставіць публіцы дэбютны альбом напачатку будучага года.

Акцёр матывуе сваё жаданне тым, што ўсе яго сябры і калегі займаюцца музыкай, выпускаюць альбомы і даюць канцэрты. "Я ім крыху зайздрошчу - ну чым я горшы?" - тлумачыць Пэцінсан.

Роберт пакуль не разумее, як яго калегі сумяшчаюць музыку і кіно, але спадзяецца, што ў яго ўсё атрымаецца.

Нагадаем, што калега Пэцінсана Джэксан Рэтбоўн, які граў у фільмах "Змрок" і "Маладзік" вампіра Джаспера Хейла, толькі за мінулы год паспеў выпусціць тры альбомы са сваёй камандай 100 Monkeys.

Адзначым, што ў Роберта Пэцінсана ўжо ёсць досвед у музычным бізнесе. Песню "Never Think" у яго выкананні можна пачуць у саўндтрэку да фільма "Змрок".

Фота: popieces.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі