Роберт Фрып з King Crimson аднаўляе дзейнасць гурта

King Crimson сабраліся ў 1968 годзе. І з тых часоў адзіным музыкам, які ніколі не пакідаў каманду, быў менавіта Фрып. Увогуле, гурт змяніў сем складаў, і вось, пасля чатырохгадовага перапынку, аформіўся восьмы.

Роберт Фрып сцвярджае, што “гэты рэюніан вельмі моцна адрозніваецца ад астатніх: сем музыкаў: чацвёра англічан, тры амерыканцы — і адразу тры бубначы!”.

Гэтым разам у склад King Crimson увайшлі ўдарнікі Гэвін Харысан, Біл Рыфлін, Пэт Мастэлота, басіст Тоні Левін, саксафаніст Мэл Колінз, мульціінструменталіст Яка Якшык і сам Роберт Фрып.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.rock.insanevisions.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі