Затрыманы Міхась Пашкевіч
Сёння зранку актывіст Міхась Пашкевіч перастаў адказваць на тэлефонныя званкі.
Сябры затурбаваліся, калі ён не з’явіўся на акцыю салідарнасці ля КДБ, якая распачалася, а 9.15 раніцай у панядзелак.
Нагадаем, што гэта ўжо чацвёртае затрыманне Міхася ад 19 снежня. У папярэдніх выпадках актывіста адпускалі пасля непрацяглых гутарак. Ёе сам лічыць, што спецслужбы такім чынам хочуць дыскрэдытаваць яго ў вачах паплечнікаў, перадае "Наша Ніва".