З “Булгарыі” дастаюць целы дзяцей
На дадзены момант вадалазы знайшлі мёртвымі 30 з іх.
Да вечара панядзелка ў музычным салоне, дзе ў момант катастрофы ішло прадстаўленне, было знойдзена больш за 30 целаў патанулых дзяцей. Пошукі працягваюцца. На дадзены момант з затануўшага цеплахода дасталі 58 трупаў. Сярод іх капітан “Булгарыі” і яго жонка, паведамляе "Газета.ру".
Нагадаем, што цеплаход затануў у нядзелю. На ім знаходзілся больш за 200 чалавек. Уратавацца ўдалося толькі 80-ці. Сярод іх грамадзянін Беларусі. Яшчэ адна беларуска пакуль лічыцца прапаўшай без вестак.