“Юніёр” абыграў “Гомель” — 2:0

Пяты, вырашальны матч чвэрцьфінальнай серыі адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі прайшоў 8 сакавіка ў Гомелі. На 54-й хвіліне лік адкрыў Уладзіслаў Жураўлёў, а на 60-й у пустую браму “Гомеля” трапіла шайба Аляксандра Абакунчыка.

У першых двух матчах серыі за “Юніёр” гулялі хакеісты, адкліканыя з “Юнацтва”, якая выступала ў ВХЛ. Пачынаючы з трэцяга паядынку, “Юніёр” гуляў сваім звыклым складам.

Такім чынам, “Юніёр” выйграў у “Гомеля” серыю з лікам 3:2 і стаў апошнім удзельнікам паўфінальнай стадыі. Ён згуляе з пераможцам рэгулярнага чэмпіянату і дзеючым чэмпіёнам краіны жлобінскім “Металургам”. Другую паўфінальную пару склалі гродзенскі “Нёман” і салігорскі “Шахцёр”.

Паўфінальныя серыі праводзяцца да чатырох перамог. Першыя матчы гэтай стадыі адбудуцца 10 і 11 сакавіка: 10-га “Металург” — “Юніёр”, 11-га “Нёман” — “Шахцёр”, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі