Yeah Yeah Yeahs выклалі новы альбом у сеціва (слухаць)

Гурт Yeah Yeah Yeahs выклаў для онлайн-праслухоўвання свой 4-ы лонгплэй “Mosquito”. Афіцыйны ж рэліз пласцінкі усё яшчэ намечаны толькі на 16 красавіка. Запіс прадстаўлены ў фармаце відэа з 11-ю свежымі трэкамі і фрагментамі інтэрв'ю каманды.

 

мяне была сур'ёзная настальгія па Yeah Yeah Yeahs пачатку 2000-х гадоў, — нядаўна распавяла вакалістка Karen O выданню SPIN. — Таму я ўлюбілася ў ідэю вяртання да зыходнай кропкі. Мяне натхнілі такія фронтмэны як Джон Спенсер і Lux Interior, і PJ Harvey. Моцныя, вясёлыя людзі, якія запальваюць фантазію сваёй харызмай і сэксуальнасцю".

 

Прадзюсаваннем чацвёртага дыска гурта, па традыцыі займаліся Нік Лоўн, які працуе таксама з Nick Cave & The Bad Seeds і Arcade Fire і ўдзельнік каманды TV On The Radio Дэвід Сітэк. Мінулы паўнафарматны рэліз Yeah Yeah Yeahs пад назвай "It's Blitz!" датуецца 2009-м годам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі