Вікторыя Азаранка: Ліянэль Месі — кароль!
Адна з лепшых тэнісістак свету адгукнулася на бліскучую перамогу "Барселоны" над "Міланам" (4:0) у 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў.
Ліянэль Месі забіў два галы, прычым першы ўжо на 5-й хвіліне.
"Віва, "Барса"! Віва, Месі! Ён проста кароль!", — напісала Віка ў сваім твітары.
Нагадаем, у сераду пройдуць два матчы 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў. "Баварыя" сустракаецца з англійскім "Арсеналам" (у першым матчы ў гасцях мюнхенцы выйгралі з лікам 3:1), а іспанская "Малага" — з партугальскім "Порту" (у першай гульні апошнія святкавалі перамогу — 1:0). На "Беларусь-2" запланаваная жывая трансляцыя матча "Баварыя" — "Арсенал", пачатак у 22.35.