Узламаны праваабарончы сайт "Вясна"

Пра тое, што сайт "Вясны" ўзламалі невядомыя зламыснікі, паведаміла ў сваім акаўнце на фэйсбуку праваабаронца Таццяна Равяка. У прыватнасці, была замененая інфармацыя пра падпісанне драматургам Андрэем Курэйчыкам петыцыі супраць смяротнага пакарання. Хакеры напісалі, быццам ён падтрымаў смяротную кару. Таксама змененая інфармацыя пра пазіцыю Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) — напісана, быццам яна выступае ў падтрымку дзяржаўнай палітыкі Беларусі.

Па стане на 23 гадзіны 25 красавіка усе зламысныя змены на сайце "Вясны" былі выпраўленыя.

Нагадаем, што раніцай 25 красавіка быў узламаны сайт "Беларускі партызан". Невядомыя хакеры напісалі, што гэтаксма лёгка могуць узламаць сайт "Вясны" ды іншыя. Як паведамляе сайт "Хартыя'97", 23 красавіка адбылася DDoS-атака на іх сайт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі