Ураган Сэндзі "зачыняе" ЗША

У некалькіх штатах Амерыкі абвешчаны рэжым надзвычайнай сітуацыі, зачыненыя школы і прыпыненая праца грамадскага транспарту. Паводле прагнозаў, стыхія абрынецца на раёны з насельніцтвам у некалькі мільёнаў чалавек, перадае ВВС.

Буйныя міжнародныя авіякампаніі, у тым ліку Air France, British Airways і Virgin Atlantic, адмянілі ў панядзелак трансатлантычныя палёты ў Нью-Ёрк, Балтымор, Ньюарк, Вашынгтон, Бостан і Філадэльфію. Чыгунка прыпыніла рух цягнікоў на паўночным усходзе краіны.

У нядзелю ў Нью-Ёрку пасля сямі вечара паводле мясцовага часу перасталі працаваць метро, аўтобусы і цягнікі. У панядзелак не працуюць усе школы. Акрамя таго, не працуе Нью-ёркская біржа. Амерыканцы на ўсходнім узбярэжжы масава скупляюць прадукты ў крамах.

Эксперты адзначаюць незвычайную шырыню ўрагану — да 835 км. Хуткасць ветру дасягае 120 км/гадз.

Фота — ru.euronews.com і Reuters