Уга Чавес зноў хворы на рак

Чавес, які быў пераабраны на чацвёрты тэрмін, таксама ўпершыню заявіў, што калі яго здароўе пагоршыцца, ягоным пераемнікам будзе віцэ-прэзідэнт Нікалас Мадура. У 2009 годзе Чавес правёў рэферэндум, які скасаваў абмежаванні для аднаго і таго ж чалавека займаць выбарныя пасады некалькі разоў запар, інфармуе Радыё Свабода.

Цяперашняя аперацыя стане трэцяй за апошнія два гады для 58-гадовага прэзідэнта. У чэрвені 2011 году яго прааперавалі на Кубе, выдаліўшы ракавую пухліну ў вобласці таза. Сёлета ў лютым адбылася другая аперацыя, бо тамсама з’явіліся новыя ракавыя клеткі.