The Stokes займелі пятую пласцінку

Каманда The Stokes пры падтрымцы маскоўскай радыёстанцыі “Наше радио” выдала міні-альбом “V”, куды ўвайшоў хіт “По плану” і некалькі свежых запісаў. Новую працу “Стоксаў” можна бясплатна спампаваць з сайту Thankyou.ru і пры жаданні падтрымаць музыкаў грашыма.

Матэрыял для дыска быў запісаны ў 2008-2011 гадах на розных студыях і рознымі саўндпрадзюсарамі, аднак аб’яднаны ён характэрным для The Stokes магутным гучаннем і непаўторнай атмасферай жывога рок-н-ролу.

Па словах фронтмэна гурта Аляксея Стокса, назва дыска – лацінская літара “V” сімвалізуе пяць песень на дыску, пяты дыск у дыскаграфіі гурта, перамогу і першую літару ў слове video, якое плануе зняць гурт у падтрымку будучага альбома. Дарэчы, на яго здымкі і пойдуць грошы, ахвяраваныя ўдзячнымі слухачамі. Ёсць верагоднасць, што відэа будзе знятае на лірычную, цалкам новую песню “Убей меня нежно” з міні-альбома “V”. Паводле Стоксаў, гэта гісторыя бурнага, але кароткага рамана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі