У Швецыі арыштавалі Вольгу Класкоўскую

Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на маці Вольгі Класкоўскай Людмілу.

Нагадаем, Вольга Класкоўская з 27 сакавіка не выходзіла на кантакт з маці пасля таго, як шведская паліцыя забрала ў яе сына Адэма.

27 сакавіка Вольга паслала маці sms, што яе запрасіў на спатканне з сынам Адэмам былы муж. Людміла Класкоўская мяркуе, што ён арганізаваў нейкую правакацыю.

Цяпер Людміла не можа дазваніцца і да старэйшай Вользінай дачкі — Міраславы. Дзе цяпер дзяўчынка, ёй невядома.

Шведская прэса паведамляе пра інцыдэнт у Стакгольме. Жанчына была арыштаваная ў суботу, бо некалькі разоў ударыла былога мужа нажом. Сведкам драмы было дзіцё.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі