У Шаблі на "Вольнае паветра"!

Міжнародны фестываль этнічнай музыкі “Вольнае паветра”, які мусіў адбыцца 2 ліпеня, пройдзе ў Шаблях 27 жніўня. На фестывальныя сцэны выйдуць паўтара дзясяткі артыстаў з розных краін, якія спалучаюць этнічную музыку з сучаснымі гучаннямі. Усе замежныя артысты фестывалю наведаюць Беларусь упершыню: Shazalakazoo (Сербія), "Комба-бакх" (Расія), Sovijus (Літва), DJ Wojcio (Польшча), "Бадзьян Сауна Сістэм" (Украіна). Нашу краіну на фэсце прадставяць "Нагуаль", Gurzuf, Morfe Acoustic Band, а таксама шэраг ды-джэяў. Гледачоў таксама чакаюць гульні, кінатэатр пад адкрытым небам і іншыя забавы.

Фестываль адбудзецца пры падтрымцы парфумерна-касметычнай фабрыкі “Сонца”. Пачатак у 15.00. Кошт квітка 20 тысяч, за ўваход і кемпінг давядзецца заплаціць 50 тысяч. Даведкі па тэлефонах velcom і МТС: 6 5555 96.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі