У сеціве з’явіліся новыя сінглы Тома Ёрка

Цяпер кампазіцыі “Ego”і “Mirror” можна паслухаць online.

Пазней сінглы плануецца выдаць на 12-дзюймавых вінілавых пласцінках на лэйюле Text Records, які належыць удзельніку праекта - Four Tet.


Адзначым, што Ёрк раней ужо супрацоўнічаў з Four Tet.

Four Tet, ён жа Кіран Хебдэн (Kieran Hebden), раней рабіў рэмікс песні ремиксы "Atoms For Peace" з сольнага альбома Тома Ёрка "The Eraser". А ў 2003 годзе ён выступаў у якасці разагрэву Radiohead падчас і х тура па Еўропе.

Незалежна ад Radiohead Том Ёрк выпусціў ужо багата сінглаў і толькі адзін студыйны альбом “The Eraser”, які датуецца 2006 годам.

Апошні на сёння альбом Radiohead “The King of Limbs” убачыў свет у лютым гэтага года. Больш падрабязна пра яго – тут.

Фота: guardian.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі