У Расіі разбіўся беларускі будаўнік

У выніку інцыдэнту адзін рабочы загінуў, яшчэ 8 атрымалі цяжкія траўмы і былі шпіталізаваныя, 5 чалавек знаходзяцца ў рэанімацыі. Як паведамляе "Комсомольская правда", загінулы быў выхадцам з Беларусі, пацярпелыя — жыхары краін Сярэдняй Азіі.
Прычынай здарэння стала абвальванне будаўнічых лясоў. Па гэтым факце следства праводзіць праверку.

Ужо гатовыя ўсе дакументы для распачынання крымінальнай справы, і ўжо ў нядзелю яна можа быць заведзена. Паліцэйскія будуць шукаць вінаватых па артыкуле "Парушэнне правіл аховы працы". Магчыма, будаўнічыя канструкцыі абрынуліся з велізарнай вышыні з-за невыканання тэхнікі бяспекі.