У Расіі памёр беларускі дальнабойнік
У Ленінградскай вобласці, на Кіеўскай шашы, памёр кіроўца з Беларусі. Як мяркуецца, у яго здарыўся сардэчны прыступ.
Як паведамляюць расійскія СМІ, на 138-м кіламетры аўтадарогі "Санкт-Пецярбург — Пскоў", на абочыне, была знойдзена аўтамашына DAF. У кабіне грузавіка знаходзіўся труп 50-гадовага грамадзяніна Беларусі, жыхара Гомельскай вобласці. Пры аглядзе цела бачных цялесных пашкоджанняў не знайшлі. У руцэ мужчына сціскаў ўпакоўку валідолу.
Фота — bymedia.net