У п’ес Apple Tea з’явіцца польскі тэкст

Гаворка ідзе пра так званы “джазавы мост”, які гэтым разам аб’яднае вядомых польскіх і беларускіх джазмэнаў разам з мастаком Цэслерам. Музыканты “падыграюць” Уладзіміру падчас яго выставы, а таксама зладзяць шэраг сумесных канцэртаў у Мінску і Варшаве. Паводле імпрэз трыа Цэслер - Apple Tea – польскія музыкі выдадуць аўдыё- і мультымедыйны дыскі з выставы мастака. Як распавёў Еўрарадыё лідэр Apple Tea Ігар Сацэвіч, ідэя праекта належыць вядомаму польскаму арганісту Яну Бакшчаніну. Адмыслова для праекта для некаторых п’ес Apple Tea  будзе напісаны польскі тэкст. Так, па-польску загучыць  п’еса-візітоўка гурта Apple Tea з аднайменнай назвай. Якія яшчэ п’есы абяруць палякі, пакуль вырашаецца.

Уладзімір Цэслер

“Гэта будуць 2-3 мае п’есы, да якіх адмыслова будзе напісаны польскі тэкст. А Агнешка будзе спяваць (Агнешка Вельчыньска – польская джазавая спявачка, заўв.рэд) , – распавядае Ігар Сацэвіч. – На канцэрце будзе палова нашай музыкі, некалькі п’ес Кшыштафа Камеды (знакамітага польскага кампазітара – заўв.рэд) і некалькі стандартаў у сумеснай аранжыроўцы”.

Плануецца, што джазавае свята ўбачыць свет напрыканцы лета ці на пачатку восені. З беларускага боку праект падтрымае агенцтва “Эквілібрыум Артс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі