У Оршы пройдуць Дні культуры Венесуэлы

У складзе дэлегацыі Оршу наведаюць венесуэльскі амбасадар Амерыка Дыяс Нуньес, першы сакратар амбасады і дырыжор Херарда Эстрада Марцінэс. Таксама ў Оршу прыедуць творчыя калектывы Венесуэлы. 


Ганаровыя госці паўдзельнічаюць у адкрыцці выставы партрэтаў выбітных дзеячаў вызваленчага руху ў Венесуэле "Галерэя герояў". Яна адкрыецца ў Калегіюме езуітаў. Таксама пройдуць канцэрты венесуэльскіх калектываў і паказ мастацкіх фільмаў на іспанскай мове.


Дні культуры Венесуэлы праводзяцца ў Оршы ўпершыню, адзначае БЕЛТА. Мясцовыя ўлады хочуць развіваць культурныя сувязі. 

Варта адзначыць, што дагэтуль Орша ніякімі асаблівымі кантактамі з Венесуэлай не вызначалася. Чаму для Дзён культуры Венесуэлы быў абраны менавіта гэты горад, не тлумачыцца.